Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Франтавікі

Абрам Аронавіч Мацкоўскі нарадзіўся 20 чэрвеня 1917 г. у г. Клімавічы Магілёўскай губерні ў рабочай сям’і. Рана пачаў працоўную дзейнасць. З 1933 г.— машыніст на пладова-ягадным заводзе, мадэльшчык на мэблевай фабрыцы ў Клімавічах.

Змiтро Віталін (Дзмітрый Рыгоравіч Сергiевiч) нарадзіўся 8 жніўня 1912 г. у вёсцы Сухое Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласцi). Бацька, Рыгор Паўлавіч, працаваў на чыгунцы; маці, Ульяна Васільеўна, — дачка сельскага старасты Васіля Шурхая. У 1915 г., калі пачалося нямецкае наступленне, сям’я эвакуіравалася ўглыб Рассіі. Спачатку жылі ў Бранску, потым пераехалі ў Мелекес, у Заволжа. У 1919 г. вярнуліся на радзіму, спыніліся на станцыi Калінкавічы.

Іван Яраслававіч Сайдаль нарадзіўся 3 чэрвеня 1922 г. на Гомельшчыне. Вучыўся ў тэхнікуме. Летам 1941 г. прыехаў дамоў на канікулы і тут яго застала Вялікая Айчынная вайна. Быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, накіраваны на паскораныя курсы артылерыстаў у г. Тамбоў. Па заканчэнні курсаў Іван Сайдаль быў накіраваны на Волхаўскі фронт.

Фёдар Якаўлевіч Дзенісевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1897 г. у вёсцы Падарэссе Бабруйскага павета (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сямі чорнарабочага. Пасля заканчэння сельскай школы працаваў па найму на чыгунцы, потым на лесапілцы. У 1916 г. быў прызваны ў войска. Удзельнічаў у баявых аперацыях у арміі генерала Брусілава на Паўднёва-Заходнім фронце. Быў паранены.

Іван ФёдаравічМілаянін нарадзіўся 17 красавіка 1912 г. у в. Васільеўка Палтаўскай вобласці (Украіна) ў сям’і селяніна-бедняка. Рана застаўся сіратою: бацьку забілі бандыты, а маці памерла, калі хлопчыку было 11 гадоў. З 1922 г. Іван выхоўваўся ў дзіцячых дамах.

Пётр Фёдаравіч Бандарчук нарадзіўся 1 кастрычніка 1911 г. у в. Забароўцы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Лышчанскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў польскую пачатковую школу, працаваў у сельскай гаспадарцы. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на акупаванай тэрыторыі.

Сяргей Васільевіч Вірко нарадзіўся 6 лютага 1926 г. у вёсцы Ратайчыцы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). У сялянскай сям’і было трое дзяцей: Іван, Сяргей і Еўфрасіння. Калі Сяргею было шэсць гадоў, памёр бацька, і ўся работа па гаспадарцы лягла на плечы маці, Ганны Іванаўны, і братоў.

Міхаіл Васільевіч Сядляр нарадзіўся 13 кастрычніка 1920 г. у вёсцы Рамель Пінскага павета (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Васіль Дзмітрыевіч, у 1941 г. быў адным з арганізатараў першага калгаса. У час Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл быў членам падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (8 ліпеня 1944 г.) выконваў даручэнні Давыд-Гарадоцкага райваенкамата.

Рыгор Фёдаравіч Нагорны нарадзіўся 3 снежня 1925 г. у вёсцы Пранчакі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыя — сем класаў «польска-савецкай» школы: пачынаў вучыцца за палякамі, закончыў пасля вызвалення.

Іван Якаўлевіч Фяцісаў нарадзіўся 21 кастрычніка 1920 г. у пасёлку Тума Разанскай вобласці (Расія). Дастатак у доме быў невялікі, але на дзяцей дабратворна ўплывала атмасфера сямейнага свету, працавітасці, парадку, дружбы і ўзаемнай любові. У доме любілі кнігі, пастаянна чыталі ўслых дзецям. Дзеці былі зусім малымі, калі Стэфаніда Іванаўна страціла мужа, не стала прытулку і сродкаў да існавання, сям’я блукала па чужых кутах.

Старонка 2 з 3